Не стала народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага

30 октября 2017

Сумная навіна са свету мастацтва - не стала народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага. Ён памёр напярэдадні ва ўзросце 86 гадоў. Найстарэйшы прадстаўнік сучаснай мастацкай школы. Выпускнік першага набору мастацкага факультэта сённяшняй Акадэміі мастацтваў. Працаваў як у графіцы, так і ў жывапісе, пісаў акварэльныя працы. Паплаўскі - акадэмік Акадэміі майстэрстваў СССР, Нацыянальнай акадэміі навук нашай краіны, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі. Майстар зрабіў вялізную колькасць ілюстрацый да твораў класікаў беларускай літаратуры - Коласа і Купалы. Пахаванне адбудзецца 1 лістапада.