Не стала народнага артыста СССР Уладзіміра Этуша

9 марта 2019
Сумная навіна прыйшла сёння з Масквы. На 97-м годзе жыцця не стала народнага артыста СССР Уладзіміра Этуша.

Яшчэ ў снежні акцёр выходзіў на сцэну тэатра імя Вахтангава з галоўнай роляй у спектаклі "Бенефіс".  Этуш, працуючы ў тэатры, да апошняга часу з'яўляўся найстарэйшым дзеючым народным артыстам СССР. Яшчэ ў снежні акцёр выйшаў на сцэну і прыняў удзел у спектаклі.

Ён нарадзіўся 6 мая 1922 года. Добраахвотнікам пайшоў на фронт. Быў цяжка паранены. У 1945 годзе скончыў акцёрскі факультэт Тэатральнага вучылішча імя Шчукіна. Этуш прачнуўся знакамітым пасля ролі таварыша Саахава з "Каўказскай палонніцы". Ён заручыўся любоўю  публікі,  увасабляючы на тэлеэкранах камедыйных персанажаў. Менавіта ён яшчэ ў 1975 стаў эталонным Карабасам Барабасам. На музычнай тэленавеле "Прыгоды Бураціна",  знятай Беларусьфільмам з Этушам у галоўнай ролі, вырасла не адно пакаленне. Дарэчы, здымкі на беларускай кінастудыі - не адзіная сувязь артыста з нашай краінай. У народнага артыста СССР беларускія карані,  яго  бацька,  Абрам Этуш, нарадзіўся ў пасёлку Глуск  Магілёўскай вобласці.

Этуш зняўся ў фільмах "12 крэслаў", "Іван Васільевіч мяняе прафесію", "Старая, старая казка". Шматлікія стужкі з яго ўдзелам увайшлі ў скарбонку лепшых узораў эпохі савецкага кіно. Уладзіміра Этуша пахаваюць на Новадзявочых могілках, у алеі акцёраў Тэатра імя Вахтангава. Грамадзянская паніхіда пройдзе ў самім тэатры. Аб гэтым паведаміла дачка акцёра Раіса Этуш.