Не стала народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага

29 сентября 2017

Сёння прыйшла сумная навіна - не стала народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага. Вядомаму кампазітару было 80 гадоў.

Ён нарадзіўся ў Мінску ў сям'і музыказнаўца. Першыя заняткі атрымліваў у легенды - Цікоцкага, а ў кансерваторыі вучыўся ў прафесара Багатырова. Пасля Дзмітрый Смольскі на працягу паўстагоддзя сам выкладаў у Акадэміі музыкі. Напісаў дзясяткі сімфоній, араторый, камерна-інструментальныя і вакальныя сачыненні. Музыка беларуса Смольскага гучала ў шматлікіх краінах свету - ад ЗША да Паўднёвай Карэі. Аўтар оперы "Сівая легенда", якую некалькі гадоў таму аднавілі на сцэне беларускага Вялікага.