Не стала Эдуарда Успенскага

15 августа 2018

На 81-ым годзе памёр таленавіты пісьменнік, сцэнарыст і любімец дзяцей Эдуард Успенскі.

Сумныя навіны прыйшлі сёння ноччу з Масквы. На 81-ым годзе памёр таленавіты пісьменнік, сцэнарыст і любімец дзяцей Эдуард Успенскі. Эдуард Мікалаевіч доўга лячыўся ад раку. Тыдзень таму ён страціў прытомнасць. Яму спатрэбілася хуткая неадкладная дапамога. Аднак апошнія два тыдні пісьменнік правёў дома, не паднімаючыся з пасцелі.

Творы Эдуарда Успенскага кожны ведае з малых гадоў. Яго кнігі перакладзеныя больш, чым на 20 моў. А любімыя з дзяцінства персанажы, такія, як Кракадзіл Гена, Чабурашка і дзядзька Фёдар з Матроскіным, сталі сапраўды культавымі.