Не стала акцёра тэатра і кіно Мікалая Карачанцава

26 октября 2018

Сумная навіна сёння прыйшла з Масквы. Не стала выдатнага акцёра тэатра і кіно Мікалая Карачанцава. Народны артыст РСФСР памёр за дзень да свайго 74-годдзя ў рэанімацыі маскоўскай бальніцы. Яшчэ ў пачатку кастрычніка ён быў шпіталізаваны з двухбаковым запаленнем лёгкіх, аднак раніцай у акцёра перасталі функцыянаваць ныркі. Развітанне з Мікалаем Карачанцавым пройдзе ў панядзелак на сцэне Тэатра Ленінскага камсамолу. Гэтаму тэатру ён прысвяціў 40 гадоў свайго жыцця. Ролі ў рок-операх "Юнона і Авось", спектаклях "Тыль" і "Гамлет" зрабілі яго сапраўдным кумірам мільёнаў. У кіно Мікалай Карачанцаў сыграў сто роляў. Асаблівы поспех прынеслі карціны "Старэйшы сын", "Сабака на сене", "Белыя Росы", "Прыгоды Электроніка", а таксама "Чалавек з бульвара Капуцынаў". Карачанцаў выканаў сотні песень, агучыў шматлікія кінафільмы і мультфільмы. Пытанне аб месцы пахавання будзе вырашана ў найбліжэйшыя гадзіны.