Названыя імёны пераможцаў Млыну моды

4 мая 2013
Міжнароднае журы вызначыла 15 пераможцаў. Гэтыя дызайнеры ўжо праз месяц адправяцца на стажыроўку за мяжу адточваць майстэрства. Чаму прафесіяналаў поспех абышоў, і як атрымалася, што з вопытнымі мадэлямі падзялілі подыум тыя, хто раней бачыў яго толькі па тэлевізары?

Ілона Красуцкая ўпэўнівае - сёлетняе шоу Млын моды прымусіла гледачоў плакаць.

Не аказаліся першымі двойчы. На мінулым Млыне заваявалі подыум. А на гэты раз прайгралі. Журы не разыходзілася ў меркаваннях. Любімчыкі па каталогу - адзін бок медаля. І другі - прэзентацыя калекцыі на подыуме. У дамках аказаліся тыя, чые працы можна растыражыраваць.

Да сваёй перамогі яны ішлі цэлы год. А апошнія 24 гадзіны нудзіліся ў чаканні. Нарэшце, 15 шчасліўчыкаў пашыраць круг заказчыкаў. Адточваць майстэрства адправяцца за мяжу. Стажыроўкі ў Францыі і Італіі - прыемны бонус ад Млыну.
Яны абышлі амаль сотню канкурэнтаў. Большасць пераможцаў са сталіцы. І калі ад тых, хто не аднойчы пакараў подыум Млыну, поспех адвярнуўся, а вось пачаткоўцаў не абышоў бокам.

Яны раней бачылі подыум толькі па тэлевізары. А Млын раптам ператварыў іх у мадэляў. За апошнія месяцы выхаванцы Мінскай абласной школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху правялі два дзясяткі рэпетыцый. У выніку ўсе ўбачылі прыгожую карцінку. Але толькі ўдзельнікі ведаюць складанасць гэтай працы за кадрам.

Млын узнагародзіў не толькі лепшых дызайнераў. Раздаў рангі фатографам і манекеншчыкам. Не абышоў ўвагай і самых юных. Наперадзе карпатлівая праца - у кожнага на сваёй ніве. Але ўсе адзіныя ў меркаванні - мараць яшчэ раз падняцца на млынавы подыум.