Названы імёны пераможцаў 6-га паўфіналу шоу талентаў "Я магу!"

7 марта 2015

Сталі вядомыя імёны яшчэ двух фіналістаў народнага шоу талентаў "Я магу!". Барацьбу за галоўны прыз праекта прадоўжаць Святлана Саўчук і Аляксандр Урбановіч.

Журы паўфіналу ў складзе тэлевядучых Святланы Бароўскай, Яўгена Перліна і драматурга Аляксея Дударава зрабіла свой выбар на карысць мастачкі Святланы Саўчук з вёскі Мельнікі Брэсцкай вобласці, якая малюе пальцамі, выкарыстоўваючы акрылавыя фарбы. Нагадаем, галасаванне журы праходзіла падчас здымак паўфіналу.

Вечарам 7 сакавіка свайго фаварыта ў шостым паўфінале таксама вызначылі і тэлегледачы "Беларусь 1". Барацьбу за галоўны прыз прадоўжыць Аляксандр Урбановіч з Ліды, які ўразіў сваім  відовішчным нумарам з вяроўкамі  не толькі гледачоў, але і суддзяў праекта. Згодна з вынікамі галасавання, за ходам якога ў рэжыме online можна было назіраць на сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by,   ілюзіяніст набраў 2 880 галасоў.

Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 12 580 чалавек.

Усе падрабязнасці аб праекце "Я магу!" - на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by і ў сацыяльных сетках.