Знойдзены невядомы партрэт Якуба Коласа

9 августа 2017

Сенсацыя ў год 135-годдзя з дня нараджэння аўтара "Сымона-музыкі" і "На ростанях".

Знойдзены невядомы партрэт Якуба Коласа. Наша здымачная група першай убачыла малюнак народнага паэта БССР. Графічны партрэт упрыгожвае вокладку беларускага ілюстраванага календара. Перыядычнае выданне 1944 года выйшла ў друк у Буэнас-Айрэсе па ініцыятыве нашай дыяспары. І толькі зараз, у юбілейны для пісьменніка год, гэты выпуск з Аргенціны даставіла беларуска Марыя Ганна Ператупа. Коласазнаўцы ўжо пачалі вывучаць партрэт і спадзяюцца выявіць імя мастака і адшукаць арыгінал.

Шырокай публіцы невядомы партрэт будзе прадэманстраваны ў панядзелак - у дзень памяці нацыянальнага класіка. У музеі Якуба Коласа адкрыецца тэматычная выстава, таксама запланаваная экскурсія па мінскіх адрасах народнага паэта.