NaviBand толькі што прыляцелі ў Амстэрдам

7 апреля 2017

Нашы ўдзельнікі "Еўрабачання" рыхтуюцца да заўтрашняга "Канцэрта Еўрабачання", у якім свае кампазіцыі выканаюць прадстаўнікі 35 краін.

Буйное еўрапейскае промамерапрыемства ў Нідэрландах пройдзе ўжо дзявяты раз. У сталіцы Галандыі сустрэнуцца практычна ўсе ўдзельнікі маючага адбыцца песеннага шоу, і "Гісторыя майго жыцця" будзе прэзентаваная яшчэ больш шырокай еўравізійнай тусоўцы.

Вечарынка ў Амстэрдаме лічыцца самай вялікай промападзеяй напярэдадні "Еўрабачання". Афіцыйныя прадстаўнікі краін-удзельніц змогуць пазнаёміцца, выканаць свае конкурсныя кампазіцыі, пагутарыць з журналістамі, якія актыўна асвятляюць папулярны песенны форум, і, вядома ж, сустрэцца з самымі адданымі фанатамі "Еўрабачання" з усёй Еўропы.