NaviBand і Uzari прынялі ўдзел у адкрыцці фестывалю "Лайма. Рандэву. Юрмала"

21 июля 2017

Беларускія песні на юрмальскай сцэне. Учора свае хіты на роднай мове ў вядомай зале "Дзінтары" выканалі NaviBand і Uzari. Музыканты прынялі ўдзел у адкрыцці фестывалю "Лайма. Рандэву. Юрмала". Трэці раз латвійская спявачка сабрала ў сябе на радзіме вядомых артыстаў з усяго свету. Гаспадыня форуму здзіўляла публіку дуэтамі з не меней знакамітымі калегамі - Валерыем Лявонцьевым, Аленай Ваенгай. Беларусы на фестывалі выступалі ўпершыню.

Рандэву з Лаймай у "Дзінтары" будуць праходзіць яшчэ тры дні. Сёння ўвечар у канцэрце ўдзельнічаюць Наталля Падольская, Уладзімір Праснякоў, Леанід Агуцін, Патап і Насця.