Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў стаў лепшым сярод краін СНД

29 апреля 2020
Такі рэйтынг склаў расійскі турыстычны партал. Топ музеяў выбіралі па папулярнасці сярод мясцовых жыхароў і турыстаў, а таксама даступнасці віртуальных тураў. Такі напрамак зараз развіваюць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі. Пры гэтым узначаліць спіс музеяў сталічнаму цэнтру дапамаглі тэматычныя выставы, якія ладзілі летась. Зараз у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць анлайн-фестываль "Тэкстыльны букет". А хутка можна будзе ў віртуальным фармаце наведаць выставы, прысвечаныя 75-годдзю Вялікай Перамогі.