Нацыянальны аркестр пад кіраваннем маэстра Фінберга адкрыў 31-ы сезон

22 августа 2017

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраваннем маэстра Фінберга адкрыў 31-ы сезон. Сёння прайшла першая публічная сустрэча з музыкантамі. Літаральна праз два тыдні заслужаны калектыў Беларусі адправіцца ў Мазыр, дзе выступіць з ужо традыцыйным канцэртам. Міхаіл Фінберг і Нацыянальны акадэмічны аркестр з'яўляюцца стваральнікамі фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна", Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў "Віцебск" і міжнароднага фестывалю музыкі "Мінскі джаз", які сёлета будзе юбілейным - сотым.

У гэтым сезоне ў заслужаным калектыве прыбаўленне. Да складу ў 220 чалавек далучылася моладзь. Нагадаем, што Ягор Шаранкоў - саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраваннем Міхаіла Фінберга - заняў другое месца ў конкурсе маладых выканаўцаў "Віцебск-2017".