Нацыянальны мастацкі музей рыхтуецца да юбілею

21 октября 2019

Галоўны арт-музей краіны рыхтуецца да юбілею і стварае новыя экспазіцыі. Спецыяльна да 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага са сховішча дасталі больш за 170 твораў мастацтва, перададзеных у дар музею за апошнія 20 гадоў. 5 000 карцін і скульптур прайшлі строгі адбор для святочнай выставы. Так, у арт-прасторы ўбачаць ікону ад экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, карціну Пятра Сергіевіча "Званар", знойдзеную ў Купалаўскім тэатры. У чатырох залах музея аб'ядналі прэзенты дыпламатычных карпусоў Кітая і Карэі, а таксама калекцыі карцін ад мастакоў Расіі, Малдовы і Арменіі. Кошт шматлікіх дароў - дзясяткі тысяч долараў.