Нацыянальны мастацкі музей Беларусі выстаўляе сусветныя шэдэўры з Італіі

31 мая 2017

Сумесны праект прымеркаваны да 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж краінамі. Экспазіцыя арганізавана ў рамках праграмы ў год італьянскай культуры ў Беларусі. Арыгіналы Джэрарда Даторы прыехалі з італьянскага горада Перуджы - музея “Палац дэла Пэна”.

Стэфана Б'янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: "Гэта прыемная магчымасць паказаць прыналежнасць Італіі і Беларусі да агульнай еўрапейскай культурнай прасторы. Сёлета мы адзначаем 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі і 60-годдзе падпісання Рымскага дагавора".

Ідэя выставы - дыялог паміж прадстаўнікамі італьянскага авангарднага руху, які распаўсюдзіўся напачатку мінулага стагоддзя ва Усходнюю Еўропу, уключаючы беларускіх майстроў.