Нацыянальны гістарычны праводзіць інтэрактыўныя чытанні на беларускай мове

3 июня 2018

Сваю новую кнігу для маленькіх аматараў літаратуры прэзентавала Надзея Ясмінская - пісьменніца, якая працуе ў жанрах фэнтэзі, уладальніца прэміі Цёткі. Новае выданне прысвечана беларускаму фальклорнаму персанажу Мешэ. Працу пачаў і арт-дворык Гістарычнага музея. На працягу ўсяго летняга сезона тут будуць майстар-класы, навуковыя доследы, фотазоны, кірмашы і буккросінг.

Ужо з наступнага тыдня тут стартуе традыцыйны фестываль пад адкрытым небам "Белкіналета". Кароткаметражкі беларускіх рэжысёраў будуць праецыраваць на фасадзе будынка Палаца шахмат і шашак.