Нацыянальны гістарычны музей запускае марафон "Прыгажосць выратуе свет"

9 апреля 2020
З рэальнасці ў віртуальнасць. Нацыянальны гістарычны запускае марафон "Прыгажосць выратуе свет". Выставачная зала музея аб’яднае акцёраў, рэжысёраў, музыкаў і перформераў. Дзяліцца сваёй творчасцю людзі мастацтва будуць праз экран. У віртуальнай афішы Гістарычнага - пластычны спектакль, літаратурная гутарка і джаз. 

Для віртуальнага гледача запісы перформансаў будуць даступныя ва ўсіх сацыяльных сетках, а таксама на афіцыйным сайце Нацыянальнага гістарычнага музея.