Нацыянальны гістарычны музей запрашае на выставу прадметаў з асабістай калекцыі Сахуты

21 февраля 2018

Нацыянальны гістарычны музей запрашае на выставу прадметаў побыту, мастацкіх твораў і драўлянай скульптуры. Калекцыю прафесара Яўгена Сахуты набылі ў мінулым годзе - гэта прыкладна 400 экспанатаў. На музейнай выставе прэзентуюць роспіс па шкле, мастацкі метал, кераміку, іконы.

Выстава традыцыйнай культуры Беларусі будзе працаваць у Гістарычным музеі да 25 лютага.