Нацыянальны гістарычны музей прапануе новы фотапраект

7 сентября 2017

Фотамастак Алік Замосцін адлюстраваў партрэты і рукі людзей. За такімі здымкамі паўстаюць жыццёвыя гісторыі. Галоўнае - заспець героя ў момант шчырасці з самім сабой. Часам гэта удача, а калі і доўгія гадзіны працы. І вынік не заўсёды станоўчы. Негламурнае мастацтва - почырк мастака.

На выставе экспануюцца партрэты вядомых і невядомых людзей з розных краін свету.