Нацыянальны гістарычны музей прапануе эксклюзіўны праект

13 февраля 2019

Упершыню ў найноўшай гісторыі нашай краіны ў музейнай прасторы сабраныя набажэнскія артэфакты традыцый каталіцтва. Сярод прадэманстраваных каштоўнасцей як выратаваныя ад знішчэння і разбурэння рарытэты, пачынаючы з XVII стагоддзя, так і сучасныя сімвалы веры. Каля паловы экспанатаў - гэта дзеючыя і зараз набажэнскія прадметы, якія творчая група прывезла з культавых касцёлаў Беларусі. Напрыклад, арнат (каталіцкі ўбор святароў са слуцкіх паясоў) і манстрацыя, зробленая спецыяльна для асвячэння касцёла Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі ў Будславе 1783 года.

Дапамогу ў экспанаванні сакральных артэфактаў таксама аказалі прыватныя калекцыянеры, сталічныя музеі і архівы. Дзякуючы гэтаму можна ўбачыць усю разнастайнасць гістарычнага рэлігійнага жывапісу, музычнай і кніжнай спадчыны.