Нацыянальны гістарычны музей адкрывае экспазіцыю графікі "Нетанія-Мінск"

12 июля 2018

Мастацтва выразных ліній. Нацыянальны гістарычны музей сёння адкрывае экспазіцыю графікі "Нетанія-Мінск". Розныя тэхнікі адлюстраваны ў 19 работах мэтра графікі Іосіфа Капеляна. Вернісаж ладзяць з нагоды дня нараджэння мастака. Сёлета яму споўніўся 81 год. Беларускі майстар стварыў вялікую колькасць акварэляў, жывапісных твораў у жанры пейзажа і нацюрморта. Гэтая выстава экспануе эстампы - адбіткі ці здымкі з гравюры.

На рахунку Іосіфа Капеляна больш за 40 персанальных выстаў у розных краінах свету. Два гады таму мастак атрымаў Міжнародную прэмію ў піцерскім Эрмітажы.