Нацыянальны гістарычны музей адкрые выставу з шырокай геаграфіяй

24 января 2020
Яркі каларыт Усходу і ўтульная атмасфера балканскіх краін. Сёння Нацыянальны гістарычны музей адкрые выставу з шырокай геаграфіяй. Сем мастакоў-рэалістаў з Беларусі прапануюць на суд публікі свае палотны. Калі звычайныя турысты робяць фота на памяць, сапраўдныя мастакі бяруць эцюднікі. Амаль паўтары сотні палотнаў былі напісаны ў дарозе - на пленэрах і  падчас асабістых падарожжаў па Еўропе, Каўказе, Афрыцы і нават Аўстраліі. 
Усе аўтары - прадстаўнікі нацыянальнай школы жывапісу. Зрабіць віртуальнае падарожжа па краінах і кантынентах можна да 9 лютага.