Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць у Маладзечне

8 июня 2018

Сёлета форум прысвяцілі Году малой радзімы. Паводле канцэпцыі выстраены і праграмы ўдзельнікаў конкурсу маладых выканаўцаў. Усяго вакалістаў - 21. Па тры ад кожнай вобласці, ва ўзросце ад 16 да 31 года. Сёння ім прыйшлося асабліва няпроста вытрымаць цэлых два туры за адзін дзень. Трэці, фінальны, апынуўся самым складаным - удзельнікі спявалі ў суправаджэнні аркестра. Для шматлікіх з іх гэта быў першы вопыт, не лічачы папярэдніх рэпетыцый. Зараз журы падводзіць вынікі выступленняў. І ўладальніка Гран-пры імя Уладзіміра Мулявіна даведаемся пазней у "Панараме". Пераможца аб’явяць падчас цырымоніі адкрыцця фестывалю.

Фестывальны марафон прадоўжыцца ў выхадныя. Тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў спецыяльныя выпускі праграмы "Навіны культуры". А 10 чэрвеня ў 22:25 у эфіры "Беларусь 3" - Вялікі канцэрт закрыцця фестывалю.