Нацыянальны акадэмічны аркестр Беларусі прэзентуе праграму, прысвечаную 100-годдзю стварэння БССР

16 января 2019

Вялікі юбілей з вялікімі песнямі - прэм'ера ад Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі! Сёння калектыў пад кіраваннем народнага артыста, прафесара Міхаіла Фінберга прэзентуе праграму, прысвечаную 100-годдзю стварэння БССР. Канцэрт складаецца са знакавых твораў, свайго роду візітных картак нашай краіны і яе гісторыі. "Белая Русь", "Каляда", "Касіў Ясь канюшыну", "Полька беларуская" - усяго некалькі дзясяткаў кампазіцый.

Шлягеры на ўсе часы загучаць у Мінскім гарадскім палацы культуры выключна ў жывым гуку. Выканаюць хіты вядучыя салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра - Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Руслан Мусвідас, Ягор Шаранкоў і іншыя.