Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі паказаў новую праграму

17 января 2019

Песні, якія адлюстравалі станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Новую праграму паказаў напярэдадні Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі. Прэм'ера - прысвячэнне 100-годдзю стварэння БССР - ад калектыву пад кіраваннем народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У сценах Палаца культуры сталіцы прагучаў плацінавы фонд айчыннай музыкі. Ад "Касіў Ясь канюшыну" да "Белай Русі".

Усяго ў канцэрце некалькі дзясяткаў усенародна любімых песень. Эстрадная класіка толькі ў жывым гуку.