Нацыянальныя скарбы і сапраўдныя творы мастацтва

2 марта 2016

Эксклюзіўную экспазіцыю прадставілі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея мае асаблівы статус. Калекцыю фарміруюць больш за тры тысячы экспанатаў. Гэта ўзнагароды і падарункі Кіраўніку дзяржавы, ураду і беларускаму народу ад замежных партнёраў. Каштоўныя прадметы з новых паступленняў убачыла і Ніна Мажэйка.

Нацыянальны скарб №87. Інфармацыйная таблічка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, па меншай меры, інтрыгуе. Насамрэч - паменшаная рэпліка каралеўскай кароны дынастыі Сіла. Пры ёй у Карэі былі закладзеныя асновы адзінай нацыі. Арыгінал вышынёй 44 см. Дарэчы, гэта самая вялікая залатая карона ад Сілы, знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Кёнджу, а копія шэдэўра - у Беларусі.

А вось гэты хрустальны экспанат - з новай калекцыі музея. Датуецца 2015-ым і адсылае да падзей ліпеня мінулага года.

Прыезд французскай зоркі Жэрара Дэпардзье ў Беларусь. Сустрэча з Кіраўніком дзяржавы не абышлася фармальнасцямі - паспелі нават разам пакасіць.

Менавіта гэты эпізод і захаваны на вазе, зробленай беларускімі майстрамі. Іншы такі не знойдзеш.

Зоркі Крамля зараз відаць і ў Мінску. Набор для гарбаты на 6 персон з касцянога фарфору выраблены па індывідуальным заказе. Прычым на адным з найстарэйшых заводаў Еўропы - Імператарскім фарфоравым.

Вытанчаны фарфор у Санкт-Пецярбургу робяць з 18 стагоддзя. Брэнд - ужо сінонім якасці. Набор з 20 прадметаў падарыў беларускаму калегу Уладзімір Пуцін. Сапраўдны эксклюзіў ручной працы. У іншых вітрынах знаходзім скакуна ад Прэзідэнта Туркменістана і нават мініяцюрную юрту - падарункі ад сяброў. Разнастайнасць экспазіцыі сведчыць пра дыпламатычны далягляд Беларусі.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі:

«Наша шматвектарнасць - гэта запрашэнне, накіраванае да нашых партнёраў, як у блізкім замежжы, так і ў далёкім. Запрашэнне разам сфармуляваць, знайсці агульныя інтарэсы, якія нас аб'ядноўваюць і разам працаваць на дасягненне агульнакарысных мэтаў».

А па суседстве - экспазіцыя з кніг Прэзідэнцкай бібліятэкі. Тут і работа прафесара Рэдфардскага ўніверсітэта Рыгора Ёфе, аўтабіяграфія Мансерат Кабалье з аўтографам і пажаданні ад Іосіфа Кабзона. Дарэчы, збор Кіраўніка дзяржавы налічвае больш за 3 тысячы экспанатаў - бібліятэка знаходзіцца ў Доме ўрада. Дарэчы, доступ для наведвальнікаў, якія дасягнулі паўналецця, адкрыты.