Нацыянальныя адборы на "Славянскі базар - 2020" праходзяць у Віцебску

6 декабря 2019
У Віцебску праходзяць нацыянальныя адборачныя туры на дзіцячы і дарослы конкурсы "Славянскага базару". На сцэне Цэнтра культуры "Віцебск" перад выступленнем для ўдзельнікаў арганізавалі музычны майстар-клас. Усяго на адбор паступіла каля паўсотні заявак. Кожны прэтэндэнт на перамогу выконвае па дзве кампазіцыі. У саставе журы - вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі.

Глеб Лапіцкі, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску": "Спадзяёмся, што выберуць не проста вакаліста і не проста чалавека, які спадабаўся, а выберуць комплекснага артыста, які зможа запаліць сваёй іскрай і   зможа выйсці на сцэну КЗ "Віцебск" альбо на сцэну Летняга амфітэатра, і мы скажам, што мы ганарымся сваім прадстаўніком на нашым брэндавым фестывалі".

Удзельнікі нацадбору пабываюць у Летнім амфітэатры

Паміж конкурснымі праслухоўваннямі - вялікая культурная праграма. Выканаўцы наведаюць Алею лаўрэатаў, пабываюць у выставачнай зале "Духаўскі круглік" і паднімуцца на галоўную сцэну "Славянскага базару".