Нацыянальныя эскізы і арнаменты становяцца вядомымі за мяжой

25 октября 2017

Так, юная мастачка са Слуцка стала фіналісткай міжнароднага конкурсу дызайну шкарпэтак. З 6 тысяч прэтэндэнтаў, сярод якіх былі і прафесіяналы, 9-гадовая Святлана Крупская заняла 4 месца. Стартаваў конкурс у амерыканскім Мілуокі. У пачатку кастрычніка трэба было на спецыяльных бланках адлюстраваць пяць адмысловых сюжэтаў. У выніку слуцкія "Канатаходцы" ўвайшлі ў топ-10 лепшых праектаў.

Юлія Токар сустрэлася з таленавітым аўтарам. У каляровым берэце з мальбертам на плячы юную Крупскую можна пазнаць здалёк. Пасля асноўных заняткаў 9-гадовая Света крочыць у Слуцкую мастацкую школу. Тут дзяўчынка ўмела карыстаецца пэндзлямі і палітрай фарбаў. Дзіцячай рукой ствараюцца непаўторныя нацюрморты і жывапісныя пейзажы.

Дарэчы, слуцкая Крупская не менш таленавітая, як і цёзка з Віцебска - мастачка Вікторыя Васільеўна. Дзяўчынка, акрамя перамог у розных фестывалях, стала фіналісткай міжнароднага конкурсу дызайну шкарпэтак. З 6 тысяч удзельнікаў, сярод якіх былі і прафесіяналы, у Светы 4 месца.

На спецыяльных бланках юная мастачка каляровымі алоўкамі намалявала пяць эскізаў: «Дзяўчынка на санках», «Пэндзаль», «Кветкавыя астравы», «Чорны заяц». Менавіта апошні сюжэт - «Канатаходцы» - увайшоў у топ-10.

Над мегаполісам шпацыруюць у паветры эквілібрыст, клоўн і дзяўчынка з парасонам. Усе дэталі – выявы героеў, іх атрыбуты і нават жоўтыя агні ў вокнах - надаюць эскізу асаблівы антураж.

Тамму, магчыма, хто і ўбачыць у продажы шкарпэткі са слуцкімі «Канатаходцамі». А пакуль дзяўчынка распрацоўвае чарговы дызайн – гэтым разам дываноў. У тэхніцы мазаікі смелымі мазкамі можна распісваць палотны большага памеру. Для новых конкурсаў і перамог.