Нацыянальнаму мастацкаму музею 80 гадоў

4 ноября 2019
З юбілеем калектыў музея павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. За гэтыя гады музей сабраў калекцыю з больш як 30 тысяч карцін і скульптур. А зараз знакаміты будынак са старой тысячнай купюры рэфарматуецца ў музейны квартал. Дарэчы, зараз яго тэрміны здачы вызначаныя на 2020 год. Акрамя пастаянных экспазіцый з шэдэўрамі Шышкіна і Хруцкага - рэстаўрацыйны цэнтр, інтэрактыўныя праекты і інавацыйны музей Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве. Планы 2020 года ўжо звярстаныя: у афішы міжнародная выстава румынскага мастака Карнеліу Баба. Палотны аўтара прывязуць з Бухарэсцкага нацыянальнага мастацкага музея, а ў Румынію з візітам у адказ адправіцца калекцыя беларускіх ікон. 

Спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея рыхтуюць экспазіцыі да 90-годдзя мастака Арлена Кашкурэвіча, а таксама выставы карцін Мая Данцыга і Леаніда Дударэнкі. Працуе каманда не толькі ў рамках будынка па вуліцы Леніна - да  Дня пісьменнасці ў Бялынічах рэканструююць раённы мастацкі музей Бялыніцкага-Бірулі.