Нацыянальнаму мастацкаму музею - 75 гадоў

8 ноября 2014

Адзін з найбуйнейшых музеяў краіны адзначае юбілей. Нацыянальнаму мастацкаму - 75 гадоў. Яго гісторыя пачалася ў 39-м годзе, калі была створана Дзяржаўная карцінная галерэя. Зараз - гэта не толькі музей, але і сучасны навукова-адукацыйны цэнтр, і арт-пляцоўка для мастакоў. Тут - найбуйнейшы ў краіне збор шэдэўраў беларускага і замежнага мастацтва. У экспазіцыі, філіялах і фондасховішчах знаходзіцца больш чым 30 тысяч твораў. З юбілеем калектыў музея павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.