Нацыянальнаму акадэмічнаму аркестру імя І. Жыновіча 90 гадоў

30 декабря 2020

Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Беларусі імя Іосіфа Жыновіча 90 гадоў! Сёння гэта найстарэйшы музычны калектыў краіны, які прадстаўляе аўтэнтычную беларускую культуру ва ўсім свеце і разам з тым віртуознае валоданне цымбаламі і іншымі народнымі інструментамі. За дзесяцігоддзі служэння гледачу змянілася некалькі пакаленняў выканаўцаў, а сам аркестр прайшоў шлях ад аўтарскіх апрацовак народных песень да канцэртаў-спектакляў на музыку Уладзіміра Мулявіна і Ігара Лучанка. Сёння касцяк калектыву - прафесіяналы з вялікай творчай біяграфіяй. Саліруюць у аркестры лаўрэаты музычных прэмій, а таксама заслужаныя і народныя артысты Беларусі.