Нацыянальная тэатральная прэмія падводзіць вынікі

27 ноября 2016

IV Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва - "Нацыянальная тэатральная прэмія" - падводзіць вынікі. І сёння ўвечары назаве імёны сваіх лаўрэатаў. Сёлета намінацый 19. Журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя крытыкі, мастацтвазнаўцы, рэжысёры і акцёры, падчас фінальнага тыдня конкурсу прагледзела 21 пастаноўку як вядучых сталічных труп, так і тэатраў Брэста, Гродна, Пінска і Магілёва. Цырымонія закрыцця пройдзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.