Сёння адна з ключавых падзей у свеце мастацтва падвядзе вынікі. Цырымонія закрыцця рэспубліканскага форуму па традыцыі пройдзе на сцэне Купалаўскага. У юбілейнага, пятага конкурсу адразу дзве новыя намінацыі. Гэта "Лепшы эксперыментальны спектакль" і "Лепшы спектакль тэатра драмы малой формы". Усяго прафесійнае журы аб’явіць імёны пераможцаў у дваццаць адной катэгорыі. Развязку тэатральнай інтрыгі пакажа тэлеканал "Беларусь 3". Тэлеверсія цырымоніі ўзнагароджання ў эфіры ўжо заўтра.













