Нацыянальная кінапрэмія ўпершыню размяркоўвае свае ўзнагароды

17 декабря 2018

У Дзень беларускага кіно Нацыянальная кінапрэмія ўпершыню размяркоўвае свае ўзнагароды. У гэтыя хвіліны ўрачыстасць прымае Дом кіно. У шорт-лісце некалькі дзясяткаў айчынных стужак, іх удзельнікаў і стваральнікаў, якія прэтэндуюць на запаветныя статуэткі. Конкурс праводзіўся ў два туры. Сярод стужак, рэалізаваных апошнія гады, журы вызначыла спіс фіналістаў, з іх выбралі па адным лаўрэаце ў 18 намінацыях, плюс 19-я і 20-я "За ўклад у айчынны і замежны кінематограф". На гэты момант вядомыя ўладальнікі ўзнагарод за лепшы мантаж фільма, лепшае мастацкае рашэнне па касцюмах і лепшую аператарскую працу. Большасць статуэтак - у каманды фільма "Сляды на вадзе".

 

Ужо з заўтрашняга дня і па 26 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адбудуцца паказы фільмаў-удзельнікаў і лаўрэатаў кінапрэміі, майстар-класы і творчыя сустрэчы.