Нацыянальная бібліятэка далучылася да Дня роднай мовы

22 февраля 2016

Алмаз у вершах. Учора ўвечар мінчане і госці сталіцы сталі сведкамі ажыўлення цытат. Нацыянальная бібліятэка далучылася да Дня роднай мовы. Радкі з вершаў беларускіх класікаў з'явіліся на светлавым табло кнігасховішча. Максім Танк, Ніл Гілевіч, Янка Купала - афарызмы песняроў былі бачныя здалёку. Вытрымкі з твораў пісьменнікаў упрыгожвалі бібліятэку з сямі вечара да паўночы.