Нацыянальная бібліятэка знаходзіцца ва ўнікальным будынку

15 сентября 2017

За гады працы галоўная бібліятэка краіны змяняла адрасы. У чэрвені 2006 пераехала ва ўнікальны будынак на праспекце Незалежнасці, які сёння стварае чытачам лепшыя ўмовы для працы з кнігай і стаў цэнтрам культурных падзей.

Юбілей Нацыянальнай бібліятэкі сёння разам з чытачамі і супрацоўнікамі адзначаюць сотні гасцей з 24 краін. Навукоўцы, кнігазнаўцы, літаратары і друкары ў гэтыя дні сабраліся на міжнародны кангрэс, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.