Нацыянальная бібліятэка Беларусі сабрала 600 дэлегатаў з 24 краін

14 сентября 2017

600 дэлегатаў з 24 краін з'ехаліся ў Мінск. У гэтыя хвіліны Нацыянальная бібліятэка Беларусі сабрала сотні навукоўцаў, кнігазнаўцаў і архівістаў на Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню". Гэты ўнікальны культурны і адукацыйны форум прысвечаны знамянальнаму юбілею гэтага года, звязанаму са стварэннем Францыскам Скарынам першай друкаванай кнігі на беларускіх і ўсходнеславянскіх землях. Мерапрыемства праходзіць пад патранатам Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА.

Крыстаф Мацвей Кавальскі, загаддзела Інстытута гісторыі Гданьскага ўніверсітэта, Польшча: "Я ўдзячны за запрашэнне на такую маштабную падзею. У другі дзень я буду выступаць на кампаналагічнай секцыі як даследчык гістарычных званоў Польшчы. У Беларусі я ўпершыню і лічу, што гэта ўнікальная магчымасць падзяліцца ведамі з калегамі з розных краін і даведацца шмат новага з іх даследаванняў у гэтай сферы".

Самымі яркімі падзеямі кангрэса стануць сход бібліятэчнай асамблеі Еўразіі і круглыя сталы па дакументальнай спадчыне, а таксама маштабны выставачны праект "Скарына і яго эпоха". І святкаванне юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - заўтра ёй споўніцца 95 гадоў.