Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе культурна-асветніцкі праект Будзь гаспадаром.

7 апреля 2013

Эканоміка павінна быць эканомнай -  гэта дэвіз савецкіх  часоў, які гучаў па радыё, тэлебачанні, з плакатаў і лозунгаў. Нацыянальная бібліятэка Беларусі  прапануе  культурна-асветніцкі праект Будзь гаспадаром. Гэта дзве выставы: беларускі агітацыйны плакат 70-80 гадоў мінулага стагоддзя і сучасная кніжная, прысвечаная Году  беражлівасці.


(Фёдар Ястраб, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, мастак)   


У экспазыцыю сарака шасці аўтараў-плакатыстаў ўвайшлі  творы  з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Сярод іх Чуркін, Гурло, Волкаў і іншыя вядомыя майстры савецкага плаката.