Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе выставу "Буквары народаў свету"

25 апреля 2018

Самы буйны выставачны праект за ўсю гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Заўтра галоўнае кнігасховішча краіны прапануе міжнародную выставу "Буквары народаў свету", якая сабрала каля паўтары тысячы экспанатаў больш чым на шасцістах мовах усіх кантынентаў!

Мантаж экспазыцыі -- на стадыі завяршэння, сама ж выстава - падобная да сенсацыі па колькасці і разнастайнасці прапанаваных прадметаў. Па гэтых букварах народаў Еўропы і Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі і Акіяніі можна вывучаць не толькі асаблівасці граматыкі і правапісу. Буквар у шматлікіх нацый лічыцца святой кнігай, дае ўяўленне аб чалавечай цывілізацыі, геаграфіі, гісторыі і культурнай своеасаблівасці кожнага народа.

Экспазыцыя буквароў заснаваная на фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і на ўнікальным зборы латышскага калекцыянера Юрыса Цыбульса. Разам з выставай заўтра будзе адкрыты памятны знак буквару - макет першакніжкі памерам 2 на 3 метры.