Эксклюзіўнай калекцыяй сёння ўзбагацілася Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Гэта 300 экзэмпляраў кніг па гісторыі рускага замежжа, рускай мове, культуры і гісторыі Расіі.
Такі падарунак нашым фондам прэзентаваў Дом рускага замежжа імя Аляксандра Салжэніцына. Мерапрыемства прымеркавана да 15-годдзя стварэння гэтага ўнікальнага комплексу. Ён адначасова музей, архіў, бібліятэка, выдавецтва і навукова-даследчы цэнтр у Маскве. Гэта акцыя не першая ў нашай краіне. Падобныя ў розны час прайшлі ў Полацку, Брэсце і Мазыры. Расіяне падарылі больш як 5 тысяч кніг беларускім установам культуры і адукацыі.
У рамках цырымоніі прайшла выстава кніг расійскіх выдавецтваў, а таксама прагляд кінастужкі "Пасольства на Таганскім узгорку", якая паказвае кадры, звязаныя з гісторыяй рускай палітычнай эміграцыі 20 стагоддзя.













