Нацыянальная бібліятэка Беларусі напярэдадні Дня ведаў прэзентавала першае выданне ў свеце, якое 400 гадоў таму назвалі "Букваром"

1 сентября 2018

Гэта дакладная копія кнігі, выдадзенай ў 1618-ым годзе на царкоўна-славянскай мове. Усяго захавалася толькі два арыгіналы. У лонданскай бібліятэцы “Мідл Тэмп” і ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі.

У дадатак да факсімільнага выдання першага “Буквара” Нацыянальная бібліятэка прэзентавала яшчэ дзве кнігі: "Пераклад" на сучасную беларускую мову і "Даследаванні" - працы беларускіх і замежных навукоўцаў.