Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдасць унікальны каталог

3 мая 2016

Ён аб'яднае ўсе 30 усходніх рукапісаў, напісаных арабскай вяззю, якімі валодае Музей рэдкай кнігі. У каталог увойдуць самыя рэдкія матэрыялы. Напрыклад, арабскі рукапіс ад 1377 года.

Каталог падрыхтаваны рэдкімі спецыялістамі, якія не проста валодаюць персідскай, арабскай і турэцкай мовамі, але і іх старажытнымі дыялектамі.