Прыродныя з'явы, якія здзіўляць уяўленне. Фатограф Наталля Пуцята запрашае акунуцца ў атмасферу сапраўднай зімы. Натурай для фотавыставы "Міражы" стаў незвычайны пейзаж пад Мінскам ля ракі Свіслач і ЦЭЦ. Цікаўнае вока мастака разгледзела непаўторны сюжэт, які адначасова нагадвае нарвежскія ф’ёрды, айсбергі і арктычныя ледзяныя скульптуры.
Фотавыстава размешчана ў бібліятэцы імя Багушэвіча. Азнаёміцца з ёю і знайсці на гэтых зімовых карцінах свае міражы можна да канца лютага.













