Наталля Гайда святкуе 80-годдзе

1 мая 2019
Музе музычнага 80! Наталля Гайда святкуе свой двайны юбілей на сцэне роднага тэатра музкамедыі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі з юбілеем. Гайду завуць дзівай беларускай аперэты. Акрамя дня нараджэння,  пяць дзясяткаў гадоў  без антрактаў і ў галоўных афішах. 

Сібірскае сапрана родам са Свярдлоўска. Менавіта там пачыналася яе оперная кар'ера. У 1969-м разам з мужам пераехала ў Мінск і падпісала кантракт даўжынёй у жыццё. Менавіта з яе "Несцеркі" ў 1970-м музтэатр пачаў сваю дзейнасць. А далей безупынна больш як 40 галоўных роляў.

Прозвішча Гайды ў рэпертуарным спісе і сёння. Увечары юбілейны марафон у гонар актрысы завершыць гала-канцэрт з удзелам музычных тэатраў Піцера, Новасібірска, Іркуцка і Баку. Трансляцыя на "Беларусь 3" 5 мая ў 14:45. А сёння з 10 раніцы юбілейны цыкл праграм аб Наталіі Гайдзе на трэцяй кнопцы медыяхолдынга.