Наталлі Белахвосцікавай сёння спаўняецца 65 гадоў

28 июля 2016

Таленавітай кінаактрысе, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Наталлі Белахвосцікавай сёння спаўняецца 65 гадоў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР.

Дэбют Наталлі ў кіно адбыўся ў 1965 годзе. У гэты час рэжысёр Марк Данской здымаў у Стакгольме фільм "Сэрца маці" пра Марыю Аляксандраўну Ульянаву. Гэта быў усяго толькі невялікі эпізод, але ён пасля моцна паўплываў на лёс актрысы. У 1967 годзе, калі карціна ўжо выйшла на шырокі экран, Белахвосцікава паступіла ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Першай сур'ёзнай работай Наталлі стала роля ў карціне "Ля возера". Шырокаму тэлегледачу актрыса добра вядомая па шматсерыйным фільме "Чырвонае і чорнае". Аднак лепшыя ролі Наталлі Белахвосцікавай звязаныя з карцінамі "Легенда аб Тыле", "Дзесяць гадоў без права перапіскі" і "Тэгеран-43".