Народны мастак Беларусі Іван Міско сёння адзначае юбілей

22 февраля 2017

Сёння свой юбілей адзначае народны мастак Беларусі, уладальнік ордэна Францыска Скарыны і Юрыя Гагарына Іван Міско. Скульптару - 85! Касмічная ўзнагарода не выпадковая: праз яго рукі прайшлі ўсе заваёўнікі Сусвету, сам жа майстар - ганаровы госць Зорнага гарадка. Там у Івана Міско заўсёды ёсць рабочы станок і матэрыялы для лепкі.

Майстэрня, яна ж і музей Івана Міско знаходзіцца ў самым цэнтры Верхняга горада, за Архікафедральным саборам. Нягледзячы на свае восемдзесят пяць, кожны дзень з сямі раніцы манументаліст прыходзіць у свой космас. З гэтай арт-прасторы скульптуры вядомых касманаўтаў разлятаюцца па ўсім свеце.

Гісторыя гэтай майстэрні пачыналася з голых сцен і першага натуршчыка, камандзіра экіпажаў "Саюз" Пятра Клімука. Але захварэў заваяваннем Сусвету Міско тады ж, калі і ўвесь свет. У шасцідзясятыя яго касмічным дэбютам стаў Юрый Гагарын. Пачаў ляпіць пад гукі жалобнай музыкі, калі не стала першага касманаўта. Партрэт з гіпсу ледзь не загінуў у агні. Паглядзець на выратаваны і адрэстаўраваны бюст у майстэрню запрасілі маці касманаўта Ганну Цімафееўну. Пазней з рук Івана Міско выйдзе цэлы надмагільны мемарыял сям'і Гагарыных.

Іван Міско, як і героі яго статуй, сам марыў пра бязважкасць і нават праходзіў выпрабаванні на трох цэнтрыфугах, у якіх звычайна трэніруюцца касманаўты. Але здароўе касмічным не апынулася. Перад юбілеем да скульптара ў майстэрню прыляцелі пажаданні з арбіты. Наш суайчыннік, Герой Расіі, камандзір экіпажа "Саюз МС-03" Алег Навіцкі павіншаваў аўтара, які ўвекавечыў яго ў скульптурах.

Пра колькасць зорных гасцей кажуць і спісаныя аўтографамі дзверы і люстэрка ў майстэрні. Але на гэтым манументаліст не збіраецца спыняцца. Цяпер у працы Івана Міско скульптуры, барэльеф і медалі экіпажа Навіцкага. А ў Дзень касманаўтыкі майстра чакае палёт на аў