Народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны сёння адзначае 70-годдзе

16 января 2017

Кампазітар, лаўрэат дзяржпрэміі, нязменны кіраўнік заслужанага калектыву Белтэлерадыёкампаніі  "Бяседа". А мала хто ведае, што Захлеўны мае кампазітарскую акадэмічную адукацыю. Ён - вучань вялікіх Багатырова, Алоўнікава і Глебава. Захлеўны вядомы як  аўтар сімфанічнай, камернай і харавой музыкі. Але ў першую чаргу, маэстра ведаюць па яго эстрадных і інструментальных кампазіцыях. Песні на музыку Захлеўнага -  сёння ў рэпертуары "Бяседы", "Сяброў" і многіх сольных эстрадных выканаўцаў.

27  студзеня ў Канцэртнай зале "Мінск" прагучаць шлягеры калектыву і новыя песні.