Народны артыст Азербайджана Палад Бюльбюль-аглы адзначае юбілей

4 февраля 2015

Сёння 70-годдзе адзначае народны артыст Азербайджана, а апошнімі гадамі кіраўнік азербайджанскай дыпмісіі ў Расіі Палад Бюльбюль-аглы. Яго творчая дзейнасць пачалася ў 60-я гады. Ён кіраваў эстраднымі калектывамі рэспублікі. Палад Бюльбюль-аглы выступаў як спявак і кампазітар.

Ён напісаў музыку больш чым да дваццаці кінафільмаў і драматычных спектакляў, выканаў галоўную ролю ў фільме "Не бойся, я з табой". Палад аб'ездзіў з канцэртамі ўвесь Савецкі Саюз, пабываў больш чым у сямідзесяці краінах. У Маскве на Плошчы зорак была адкрытая яго ўласная.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем пасла Азербайджана, народнага артыста Палада Бюльбюль-аглы.