Народныя ўмельцы прэзентуюць свае вырабы ў Палацы мастацтваў

15 сентября 2014
Музыка, тэатр, танец і сучасныя рамёствы... Упершыню на адным фестывалі - на пляцоўцы Палаца мастацтваў. Першы дзень прысвяцілі творчасці народных умельцаў. Паўсотні рамеснікаў прэзентуюць вырабы ручной работы - ад завушніц да дызайнерскіх паліто. Потым - чарга музычных калектываў. У рэпертуары - кампазіцыі розных жанраў, якія яны выканаюць пад гітару.

Чым яшчэ ўразяць на фестывалі гарадскіх мастацтваў - ведае Аляксандра Драгун.

Народныя ўмельцы прэзентуюць свае вырабы ў Палацы мастацтваў. Сёння там адкрыўся першы фестываль гарадской культуры. Пад адным дахам сабралі музыкантаў, вулічных акцёраў, пісьменнікаў і рамеснікаў.

Да зімняга сезона на вешалках - дызайнерскае паліто, сярод тысяч жаночых аксэсуараў брошкі з вясновымі кветкамі і атласнымі пялёсткамі. Лабараторыя прыгажосці займае два паверхі. Адпаведнага антуражу дадае музычнае афармленне. Літаральна праз 20 хвілін тут загучаць гітарныя акорды.

Аквагрым, малюнкі хной, прэзентацыя кніг, майстар-класы і гістарычная рэканструкцыя... Гэты фестываль - яшчэ адзін падарунак мінчанам.

Гэта не 3D-малюнак, які ствараюць на асфальце, а банеры. Праўда, на адлегласці ў паўтара метра і праз фотапрызму бачна як плоская ілюстрацыя набывае аб'ём і расце.

На чатыры дні расцягнецца забаўляльная праграма і шопінг. Па абноўкі і адпачынак можна прыходзіць з 15 гадзін да 22.