Народныя беларускія рытмы прагучалі ў Саудаўскай Аравіі

4 апреля 2019

"Траецкія музыкі" з Барысаўскага раёна сталі фіналістамі міжнароднага этнафестывалю. Сваю культуру там  прэзентавалі  амаль сто краін. Кожная каманда здзіўляла аўдыторыю  аўтэнтычнымі  мелодыямі і спевамі не толькі на сцэне, але і знаёміла з традыцыямі сваёй краіны ў вялікай конкурснай вёсцы. Дарэчы, калектыў з Барысава стаў адзіным, да каго завіталі прадстаўнікі каралеўскай сям'і Саудаўскай Аравіі.

Калектыў "Траецкія музыкі" ўжо дваццаць гадоў адраджае аўтэнтычныя беларускія традыцыі. Усе мелодыі з запалам іграюць на народных інструментах. Пастаянна ўдзельнічаюць ў міжнародных конкурсах, падчас якіх адкрываюць гледачам з розных краін самабытную музыкальную культуру нашай краіны.