Народнай артыстцы Беларусі Клары Малышавай уручылі ордэн Узыходзячага сонца

15 февраля 2019

Ордэн Узыходзячага сонца ўручылі народнай артыстцы Беларусі, выкладчыку Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Клары Малышавай. Гэтай узнагароды беларуска ўдастоена за вялікі ўклад у выхаванне японскіх артыстаў балета, а таксама за ўмацаванне сувязі паміж артыстамі балета Японіі і Беларусі. Клара Малышава наведвала ўсходнюю краіну з майстар-класамі - іх убачылі больш за тысячу чалавек.

Першага кавалера японскага ордэна сярод беларусаў Клару Малышаву павіншавалі студэнты і калегі.